адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́йніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Буйнічы.
Буйніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Буйнічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Гузава Аксана Мікалаеўна |
Намеснік старшыні | Чубкова Алена Сцяпанаўна |
Кіраўнік спраў | Барсукова Ала Іллінічна |
Насельніцтва (2019) | 7 005 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цішоўскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цішоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабрасневіцкага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сялецкага сельсавета, у склад Пашкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II), у склад Вендаражскага сельсавета — 10 населеных пунктаў (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца), у склад Дашкаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[2]. 17 ліпеня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйнічы, сельсавет перайменаваны ў Буйніцкі[3]. 28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Буйнічы[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 7031 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 7005 чалавек[7].
У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2010 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[8]. |
---|---|---|---|---|
Брускі | вёска | 141 | 81 | 133 |
Буйнічы | аграгарадок | 1538 | 468 | 1596 |
Станцыя Буйнічы | пасёлак | 2488 | 792 | 2419 |
Бутрымаўка | вёска | 13 | 6 | 14 |
Веккер | вёска | 26 | 15 | 29 |
Галынец 1 | вёска | 472 | 197 | 417 |
Галынец 2 | вёска | 138 | 66 | 115 |
Гарадок | вёска | 164 | 72 | 146 |
Гарадшчына | вёска | 172 | 91 | 199 |
Дабрасневічы | вёска | 64 | 34 | 68 |
Зацішша | вёска | 20 | 14 | 17 |
Ракузаўка | вёска | 104 | 63 | 114 |
Савасцянавічы | вёска | 227 | 91 | 250 |
Станцыя Галынец | пасёлак | ... | ... | 432 |
Сташына | вёска | 27 | 20 | 28 |
Цішоўка | вёска | 1052 | 433 | 1054 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.