хімічны кампанент From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыклапентан, пентаметылен C5H10 — насычаны вуглевадарод аліцыклічнага шэрагу, адзін з найпростых цыклаалканаў.
Цыклапентан | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₅H₁₀ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 206-016-6 |
SMILES | |
RTECS | GY2390000 |
ChemSpider |
Бескаляровая, з характэрным пахам вадкасць. Малекулярная маса 70,1 а.а.м. Тэмпература кіпення 49,3 °C, тэмпература плаўлення −93,9 °C, шчыльнасць 0,745[1] (755[2]) г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Паказчык праламлення 1,4067[2]. Нерастваральны ў вадзе, змешваецца з бензолам, эфірам, ацэтонам, раствараецца ў этаноле.
Цыклапентан (разам з цыклагексанам і іх алкілвытворнымі) сустракаюцца ў нафце. Выкарыстоўваецца ў якасці пенаўтваральніка замест фрэону ў вытворчасці халадзільнай тэхнікі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.