Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыклагексан, цыклагексаметылен[1], гексаметылен[2], гексагідрабензол[2] — арганічнае рэчыва класа цыклаалканаў. Хімічная формула — C6H12.
Цыклагексан | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-806-2 |
SMILES | |
RTECS | GU6300000 |
ChemSpider |
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Атамная маса 84,16 а.а.м. Шчыльнасць 0,77855 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 6,5 °C. Тэмпература кіпення 81,4 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з этанолам і дыэтылавым эфірам, тлустымі кіслотамі, амінамі. З вадой і бензолам утварае азеатропныя сумесі.
Атрымоўваюць каталітычнай гідрагенізацыяй бензолу ў вадкай фазе пры тэмпературы 150—250 °C і ціску 1—2,5 МПа (выхад 99 %), а таксама вылучаюць рэктыфікацыяй з нафтапрадуктаў.
Цыклагексан выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны асноўнага арганічнага сінтэзу, растваральніка. Таксама выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай прамысловасці ў якасці экстрагента.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.