Цыкада цёмная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыкада цёмная[1] (Laodelphax striatellus) — від цыкадавых насякомых сямейства свінушкі (Delphacidae)[2]. Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы[3][4]. Пашкоджвае збожжавыя культуры і іншыя травы.
Цыкада цёмная | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Laodelphax striatellus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Даўжыня цела 2-4 мм. Самкі жаўтлявыя, самцы цёмныя, амаль чорныя. Лічынкі I і II узростаў жаўтлявыя, з трыма шэрымі палосамі на брушку, з III узросту — буравата-шэрыя.
Экалогія
Развіваецца на працягу года ў двух пакаленнях. Зімуюць лічынкі III—IV узростаў на пасевах метлюжковых культур, на межах і абочынах дарог. Увесну з’яўляюцца значна раней іншых відаў цыкадак. Акрыленне пачынаецца ў першай палове мая. Дарослыя цёмныя цыкады пералятаюць невялікімі групамі ў прыкаранёвую частку, тканкі лісця і ліставых похваў. Развіццё яец доўжыцца 10 — 12 сутак. Адраджэнне лічынак другога пакалення адбываецца ў сярэдзіне ліпеня, акрыленне — з канца чэрвеня — у ліпені. Дарослыя цыкады жывуць да наступлення халадоў (кастрычнік) і часта шкодзяць азімым ў канцы лета. Развіваецца гэты шкоднік у двух пакаленнях. У засушлівыя гады ствараюцца спрыяльныя ўмовы для масавага размнажэння цёмнай цыкады.
Значэнне
Цёмная цыкада з’яўляецца пераносчыкам віруса закуклівання злакаў і віруса чарнапалосай карлікавасці рысу .
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.