Царква Англіі (англ.: Church of England) — дзяржаўная хрысціянская царква ў Англіі (Злучанае Каралеўства), Маці-Царква (англ.: The Mother Church) сусветнай англіканскай супольнасці. Англійская царква адарвалася ад Каталіцкай у 1534 годзе па волі караля Генрыха VIII, прычым першапачатковы разрыў не суправаджаўся значнымі зменамі ў багаслоўі і абраднасці. Пры сыне Генрыха, Эдуардзе VI, у Царкве Англіі набралі сілу ідэі Рэфармацыі, прыхільнікам якіх быў і тагачасны прымас Томас Кранмер. Пасля смерці Эдуарда на трон узышла яго сястра Марыя I, якая на нядоўгі час уз’яднала англійскую царкву з Рымам. Праўленне Марыі доўжылася ўсяго пяць гадоў, а яе малодшая сястра і наступніца Лізавета I у 1558 годзе ўзнавіла разрыў з Рымам і ўсталявала курс на прыняцце асноўных пратэстанцкіх ідэй пры захаванні пэўных элементаў традыцыйнай арганізацыі і богаслужэння. Вынікам далейшага развіцця стала сучасная Царква Англіі, якая часта вызначае сябе як адначасова Каталіцкую і Рэфармаваную.[2]
Лагатып Царквы Англіі з 1996 года | |
Канфесія | Англіканства |
---|---|
Кіраванне | Епіскапальнае |
Вярхоўны кіраўнік | Карл III |
Прымас | Джасцін Уэлбі (з 2013) |
Пагадненні | Англіканская Супольнасць, Порваская супольнасць |
Тэрыторыя | Англія, Востраў Мэн, Нармандскія астравы, Гібралтар, Кантынентальная Еўропа |
Дата заснавання | 1534 (незалежнасць ад рымскага каталіцызму) |
Адлучыліся ад | Рымска-каталіцкая царква |
Членаў | 25 млн хрышчаных паслядоўнікаў[1]. |
Афіцыйны сайт | www.cofe.anglican.org |
Юрысдыкцыя Царквы Англіі распаўсюджваецца таксама на Востраў Мэн праз дыяцэз Садор і Мэн, у той час як Нармандскія астравы з’яўляюцца часткай дыяцэзіі Вінчэстэр. Шэраг англіканскіх суполак на тэрыторыі кантынентальнай Еўропы, былога Савецкага Саюза, Турцыі і Марока аб’яднаны ў дыяцэзіі Гібралтара ў Еўропе.
Гл. таксама
Зноскі
- Gledhill, Ruth (15 February 2007). "Catholics set to pass Anglicans as leading UK church". The Times. London. Архівавана з арыгінала 18 верасня 2011. Праверана 5 чэрвеня 2012.
- Sam Wells. What Anglicans Believe. Canterbury Press, 2011. Page 94.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.