Хэ Чжэньлян
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хэ Чжэньлян (кіт. трад. 何振梁, піньінь Hé Zhènliáng; 29 снежня 1929 — 4 студзеня 2015) — кітайскі спартыўны дзеяч, ганаровы старшыня Алімпійскага камітэта Кітая[1], ганаровы старшыня камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі МАК[2].
Хэ Чжэньлян | |
---|---|
Нараджэнне |
29 снежня 1929 |
Смерць |
4 студзеня 2015 (85 гадоў) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 29 снежня 1929 года ў павеце Усі правінцыі Цзянсу Кітайскай рэспублікі; яго сям’я паходзіла з правінцыі Чжэцзян.
У 1950 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце электратэхнікі ва Універсітэце Аўрора ў Шанхаі.
У 1953 годзе ажаніўся з Лян Ліцзюань. Пасля ў іх нарадзіліся сын Хэ Ян і дачка Хэ Чжэнь.
У 1954 годзе ўступіў у Камуністычную партыю.
У 1964 годзе стаў намеснікам генеральнага сакратара Кітайскай асацыяцыі гімнастыкі.
У 1980 годзе атрымаў медаль Нацыянальнай спартыўнай пашаны Кітая.
У 1981 годзе быў абраны ў Міжнародны алімпійскі камітэт[3].
У 1982 годзе стаў генеральным сакратаром Алімпійскага камітэта Кітая , з 1986 — намеснікам старшыні, і з 1989 па 1994-старшынёй. Пасля гэтага — ганаровым старшынёй[4].
У 1985 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара Дзяржаўнай камісіі па спорце, а таксама абраны ў выканкам МАК[3].
З 1989 па 1993 год — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта[4].
З 1995 па 1999 год — старшыня камісіі па культуры МАК, затым па 2009 год — старшыня ўжо аб’яднанай камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі, з 2009 — яе ж ганаровы старшыня.[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.