Хум
горад у Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хум (харв.: Hum, італ.: Colmo, ням.: Cholm) — горад-крэпасць у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя, у абшчыне Бузет.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 17 чалавек (2001 год)[2].
Горад размешчаны на вышыні 349 м, на вяршыні ўзгорка, у пяці кіламетрах ад Роча і ў 9 км на паўднёвы ўсход ад Бузета. З Рочам горад злучаны «Алеяй глаголіцы»; помнікі ў алеі нагадваюць пра значэнне Роча, як цэнтра глагалічнага пісьма.
Легенда кажа, што горад Хум быў пабудаваны волатамі ў даліне ракі Мірна з каменя.
У дакументах упершыню згадваецца пачынаючы з 1102 года, калі яго звалі Холм (Cholm), назва якога паходзіць ад італьянскага «поўны» (colmo). Узнік на рэштках рымскага паселішча. У XI стагоддзі атрымаў статус горада.
У свае лепшыя часы горад налічваў да 300 жыхароў.
Хум набыў сваю сучасную форму ў XI стагоддзі. З таго часу практычна нічога не было пабудавана па-за сценамі крэпасці, гэта значыць горад амаль не развіваўся з ранняга сярэднявечча. З'яўляецца вядомым турыстычным цэнтрам.
Таксама ў горадзе ёсць крама, каноба і могілкі. Размешчаны ў горадзе рэстаран Humska Konoba прапануе сваім наведвальнікам хатні каньяк Biska.
Дагэтуль у горадзе захавана традыцыя выбараў гарадскога прэфекта, якія праходзяць у сярэдзіне чэрвеня. У гэты дзень мужчынскае насельніцтва горада робіць свой выбар нанясеннем рэзак на спецыяльнае жазло. Жартам выбары завуць «выбарамі дурня на год», з прычыны таго, што большую частку насельніцтва складаюць пажылыя людзі з уласцівымі ім праблемамі, а прэфекту прыйдзецца іх вырашаць.
Горад занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса [4] як самы маленькі горад у свеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.