From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуана Інес дэ Асбахэ і Рамірэс дэ Сантыльяна (ісп.: Juana Inés de Asbaje y Ramírez de Santillana), больш вядомая як Сястра Хуана Інес дэ ла Крус (ісп.: Sor Juana Inés de la Cruz, 12 лістапада 1651, Сан-Мігель дэ Непантла, Мексіка — 17 красавіка 1695, манастыр Святога Іераніма) — мексіканская паэтэса, манашка-іеранімітка.
Хуана Інес дэ ла Крус | |
---|---|
ісп.: Juana Inés de Asbaje y Ramírez de Santillana | |
Род дзейнасці | паэтка, religious sister, пісьменніца, матэматык, філосаф, кампазітарка, драматург, cloistered nun, манахіня |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1651[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1695[1][4][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Хуана Інес дэ Асбахэ-і-Рамірэс нарадзілася 12 лістапада 1651 г. непадалёк ад Мехіка, у вёсцы Сан-Мігель-дэ-Непантла. Яе бацькі, як мяркуюць, не былі павянчанымі, і таму Хуана і дзве яе старэйшыя сястры запісаныя ў парафіяльных кнігах як «дзеці Царквы», гэта значыць байструкі.
Да 6 гадоў яна навучылася пісаць, шыць і вышываць, што ў тыя часы складала поўную адукацыю жанчыны. Да васьмі гадоў Хуана прачытала ўсю бібліятэку дзеда, уключаючы працы па філасофіі, тэалогіі і медыцыне.
У 9 гадоў яна расталася з сям’ёй: маці адправіла яе ў Мехіка да дзядзькі і цёткі, багатых сваякоў, якія былі блізкія да палацу віцэ-караля. Па шчаслівай выпадковасці яны разглядзелі ў дзяўчынцы здольнасці, даўшы Хуане магчымасць вучыцца. Новы курс самаадукацыі уключаў літаратуру, натуральныя навукі, матэматыку, філасофію, тэалогію і замежныя мовы. Да ўсяго гэтага Хуана вырасла прыгажуняй: светла-карыя шырока пастаўленыя вочы, высокі лоб, прамы нос, зграбныя рукі, абаяльная ўсмешка, жывы і прыязны характар - усё гэта не магло не прыцягваць да яе людзей.
У 1664 Хуана была прадстаўлена пры новым двары і ў самы кароткі час заваявала такую любоў высокай пары, што віцэ-каралева зрабіла яе сваёй першай фрэйлінай. Гэтую пасаду яна займала каля 5 гадоў. Тады ж яна ўславілася напісаннем вершаў на іспанскай, мове ацтэкаў, а таксама на латыні. Пісала яна і для спектакляў, і для начных канцэртаў, і для царкоўных святаў, і для пахаванняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.