Хрысціна Аляксееўна Лялько (30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі, Лідскі раён) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка.
Хрысціна Аляксееўна Лялько | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, паэтка, журналістка, публіцыстка |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».
Творчасць
Першыя вершы апублікавала ў 1971 годзе ў лідскай газеце «Уперад». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага ды іншыя тэалагічныя творы.
Бібліяграфія
- Світанак над бярозамі / Хрысціна Лялько. — Мінск: Юнацтва, 1989. — 223 с., 4 л.іл. ISBN 6-7880-0065-3
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.