Хадзюкі
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хадзюкі́[1] (трансліт.: Chadziuki, руск.: Ходюки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Вёска
Хадзюкі
|
Гісторыя
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Хадзюкі ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсавета[3], да 2013 года — у склад Голдаўскага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
- Хрысціна Лялько (нар. 1956) — пісьменніца, перакладчыца і журналістка.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.