Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Храм Весты — старажытнарымскі храм у Тывалі, пад Рымам.
Славутасць | |
Храм Весты | |
---|---|
41°58′00″ пн. ш. 12°48′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узведзены ў I ст. да н.э. Храм уяўляе сабой круглы перыптар, акружаны карынфскімі калонамі. Фрыз упрыгожаны рэльефамі з выявай традыцыйнага рымскага матыву — бычыных чэрапаў, «букраніеў», з якіх звісаюць цяжкія гірлянды. Гэта быў сімвал ахвярапрынашэння і памяці.
Калоны храма страцілі ўласцівую ім у грэчаскай архітэктуры пластычнасць, адрозніваюцца сухаватасцю рысунка. Храм у Тывалі, як і этрускія храмы, спалучае франтальную строга сіметрычную падоўжную восевую кампазіцыю і круглую. Вось храма падкрэслена парадным уваходам з размешчанымі перад ім прыступкамі, дзвярамі і вокнамі. Масіўны, са скляпеністымі пралётамі падмурак храма ў Тывалі стварае пераход ад каменнага абрыву скалы, якую ён маляўніча завяршае, да вытанчанай круглай ратонды. Падняты на высокі падмурак, гарманічны па прапорцыях, са стройнай і строгай каланадай, напоўненай святлом, храм дамінуе ў пейзажы. Яго спакойныя гарманічныя формы кантрастуюць з бурным каскадам вадаспаду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.