From Wikipedia, the free encyclopedia
Хачатур (Авецікавіч) Абавян (арм.: Խաչատուր Աբովյան; 15 кастрычніка 1809, сяло Канакер, каля г. Ерэван — прапаў без звестак 14 красавіка 1848) — армянскі пісьменнік, асветнік, заснавальнік новай армянскай літаратуры і літаратурнай мовы, педагог. Класік армянскай літаратуры.
Хачатур Абавян | |
---|---|
арм.: Խաչատուր Աբովյան | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1809[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1848[1][3][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вардан Абавян[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, настаўнік, паэт, драматург, празаік, асветнік, этнограф |
Гады творчасці | з 1828 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | проза |
Мова твораў | армянская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1818—1822 гадах навучаўся ў Эчміядзіне. У 1824—1826 гадах вучыўся ў армянскай школе Нерсісян у Тыфлісе. Яго настаўнікамі былі армянскія педагогі — Пагас Карадагці і паэт Аруцюн Аламдаран. У 1827—1828 гадах выкладаў у Санаінскім манастыры.
З мая 1828 працаваў у Эчміядзіне перакладчыкам і сакратаром армянскага Каталікоса. 27 верасня 1829 года з экспедыцыяй на чале з прафесарам Дэрпцкага ўніверсітэта Фрыдрыхам Паратам падымаецца на вяршыню Арарата. У 1830—1836 гадах навучаўся ў Дэрпцкім універсітэце. У 1836 годзе вярнуўся на радзіму з мэтай адкрыцця ў Эчміядзіне семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў армянскіх школ. Завяршыў эканоміка-геаграфічнае даследаванне «Аб шляхах паляпшэння эканамічнага і культурнага стану Арменіі і армянскага народа» (на нямецкай мове); адмова ад духоўнага звання.
У 1837—1843 гадах працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Тыфлісе, адначасова адкрыў прыватную школу з мэтай падрыхтоўкі настаўнікаў для народных школ. З жніўня 1843 года працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Ерэване. У 1843—1844 гадах удзельнічаў у фізіка-геаграфічных абследаваннях Усходняй Арменіі нямецкага географа М.Вагнера; суправаджаў прускага вандроўніка А.Гакстгаўзена ў паездках па Арменіі з мэтай вывучэння аграрных адносін; сумесна падарожнічаў па Арменіі з нямецкім паэтам Ф.Бодэнштэтам, пераклаў на нямецкую мову, па радзе апошняга, і падрыхтаваў да выдання ў Германіі армянскіх, курдскіх і азербайджанскіх песень. У 1845 годзе самастойна арганізаваў паездку да курдаў, вынікам якой сталі працы «Курды і іезіды», «Нарыс аб паходжанні, нацыянальных асаблівасцях, мове, побыці і звычаях курдаў» і інш. (на нямецкай мове).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.