From Wikipedia, the free encyclopedia
Хатынская аповесць (1971) — аповесць Алеся Адамовіча, прысвечаная барацьбе партызан супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кульмінацыяй аповесці з'яўляецца знішчэнне карнікамі-гітлераўцамі жыхароў адной з беларускіх вёсак, што дазваляе аўтару правесці паралелі як з трагедыяй Хатыні, так і з ваеннымі злачынствамі наступных дзесяцігоддзяў. Аповесць была напісана з 1966 па 1971 год.
Хатынская аповесць | |
---|---|
Жанр | Аповесць |
Аўтар | Алесь Адамовіч |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1966—1971 |
Дата першай публікацыі | 1971 |
Пераклад на беларускую | 1989 |
Перакладчык | Міхась Тычына |
Былы партызан, а зараз выкладчык універсітэта Фларыян Пятровіч Гайшун з жонкай Глашай і сынам Сярожам едзе разам з аднапалчанамі на адкрыццё помніка партызанам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх лясах. Па дарозе ён успамінае падзеі 30-гадовай даўніны, калі падлетак Фларыян сышоў у партызанскі атрад Касача, дзе сустрэў Глашу, як карнікі знішчылі яго родную вёску і забілі ўсю яго сям'ю, і як ён апынуўся сведкам таго, як нямецкія салдаты сагналі ў хлеў усіх жыхароў суседняй вёскі Пераходы і спалілі іх жыўцом. Гайшун разумее, што толькі захаванне памяці пра гэтыя падзеі дапаможа прадухіліць іх паўтарэнне ў будучыні. Аднак у сучасным свеце ўжо бачныя сляды таго, што жахі нацызму могуць вярнуцца — гэта і ваенныя злачынствы супраць мірных жыхароў, такія, як трагедыя Сангмі, і упартая праца вядучых сусветных дзяржаў па распрацоўцы ўсё больш магутнай зброі масавага знішчэння.
У 1974 г. Дзяржтэлерадыё па «Хатынскай аповесці» быў пастаўлены аднайменны радыёспектакль на беларускай мове. Па матывах «Хатынскай аповесці» у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 была пастаўлена п'еса «Вяртанне ў Хатынь» (рэжысёр Б. І. Луцэнка). У 1984 годзе на аснове гэтай пастаноўкі быў зняты двухсерыйны фільм-спектакль.
Аповесць пакладзена ў аснову сцэнарыя фільма «Ідзі і глядзі» (1985) Элема Клімава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.