From Wikipedia, the free encyclopedia
Хасэ Хуліян МАРЦІ́ (Марці-і-Перэс, ісп.: José Julián Martí y Pérez; 28 студзеня 1853, Гавана, Куба — 19 мая 1895, Дос Рыяс, Куба) — кубінскі паэт , празаік , журналіст, рэвалюцыянер, нацыянальны герой Кубы.
Хасэ Марці | |
---|---|
ісп.: José Julián Martí y Pérez | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | muschacho[1] |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1853[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1895[2][3][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Leonor Pérez Cabrera[d] |
Жонка | María del Carmen de Zayas-Bazán e Hidalgo[d] |
Дзеці | José Francisco Martí Zayas Bazán[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, пісьменнік, перакладчык, ваенны, палітык, эсэіст, журналіст, мастак, рэвалюцыянер |
Кірунак | мадэрнізм |
Жанр | паэзія, тэатр і эсэ |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс | |
josemarti.cu | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
За ўдзел у нацыянальна-вызвольнай барацьбе ў 1870 арыштаваны іспанскімі ўладамі і высланы ў Іспанію, дзе вывучаў філасофію, літаратуру і права ва ўніверсітэтах Мадрыда і Сарагосы. 3 1875 жыў у Мексіцы, Гватэмале, у 1879 вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыіспанскага паўстання зноў высланы ў Іспанію. 3 1880 у ЗША, карэспандэнт лаціна-амерыканскіх газет. У 1892 з разрозненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэвалюцыйную партыю, якая адыграла галоўную ролю ў падрыхтоўцы паўстання на Кубе (пачалося 24.2.1895), заснаваў яе цэнтральны орган газету «Pátria» («Радзіма»). Выступаў за стварэнне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лаціна-амерыканскія народы аб'яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У красавіку 1895 вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у паўстанні, і праз месяц загінуў у баі з іспанцамі.
У кубінскай і лаціна-амерыканскай літаратуры Хасэ Марці выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар іспанскай літаратурнай мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэтычных зборнікаў «Ісмаелільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнання», «Свабодныя вершы» (абодва выд. 1913), у якіх апеў шчырыя і простыя чалавечыя пачуцці, рамана «Згубнае сяброўства» (1885), п'ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханне плацяць каханнем» (1875), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.