Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ханна Хёх (сапраўднае імя Ханна Тэрэза Іагана Хёх, ням. Hannah Höch; 1 лістапада 1889—31 мая 1978) — нямецкая мастачка—дадаіст, майстар калажу.
Ханна Хёх | |
---|---|
ням.: Hannah Höch | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Anna Therese Johanne Höch |
Род дзейнасці | фатографка, мастачка, рысавальнік, графік, калажыст, артыстка |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1978[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іагана Хёх нарадзілася ў сям’і страхавога агента, маці яе была мастаком-аматарам. У 15-гадовым узросце дзяўчына была вымушана пакінуць школу, каб клапаціцца пра малодшых братоў і сёстраў. У 1912 годзе яна паступіла ў берлінскую Школу прыкладнога мастацтва. У 1914 годзе Хёх наведала ў Кёльне вялікую выставу нямецкага сучаснага мастацтва, потым вучылася ў школе пры Музеі прыкладнога мастацтва ў Берліне, у класе ў Эміля Орліка. У гэты час яна пазнаёмілася з Раулем Хаўсманам і ўступіла з ім у блізкія адносіны. Таксама з Хаўсманам Хёх стаў развіваць мастацкі кірунак фотамантажу. У 1916—1926 гадах мастачка працавала для выдавецтва Ullstein Verlag, пераважна ў яго часопісным аддзяленні. Дзякуючы Хаўсману, Х. Хёх у 1917 годзе пазнаёмілася з дадаісцкімі мастакамі Берліна. У 1920 годзе яна прымае ўдзел у Першай міжнароднай дада-выставе. Пачынаючы з 1920 года Хёх была пастаяннай удзельніцай штогадовых выставак мастацкай групы Лістапад. У тым жа 1920 годзе Хёх і Хаўсман паехалі ў Прагу для ўсталявання адносін з чэхаславацкімі дадаістамі.
У 1921 годзе Хёх і Хаўсман расталіся. У 1924 годзе яна здзейсніла паездку ў Парыж. На зваротнай дарозе на радзіму мастачка наведала Піта Мандрыяна і членаў галандскага мастацкага гурта De Stijl. У 1924 годзе Хёх удзельнічала ў мастацкай выставе ў СССР, у 1925 — у выставе, арганізаванай Нямецкім таварыствам мастацтваў (Deutsche Kunstgemeinschaft) у Берліне. У 1926 годзе Хёх пазнаёмілася з пісьменніцай Ціл Бругман, з якой яна ў 1929 годзе жыла і працавала ў Гаазе, і затым, да 1936 года, у Берліне. У 1932 годзе яна выстаўляла свае калажы ў ЗША.
У 1933—1945 годзе Ханне Хёх было забаронена займацца мастацкай дзейнасцю. Працы яе былі абвешчаныя дэгенератыўным мастацтвам, іх было забаронена выстаўляць. Да 1937 года Хёх рассталася з Бругман, у 1938 годзе яна выйшла замуж за піяніста Курта Маціса, з якім жыла да 1944 года. У 1965 годзе Х. Хёх прынялі ў Берлінскую акадэмію мастацтваў.
Мастацкая спадчына Х. Хёх вельмі разнастайная і належыць таксама да розных напрамкаў у мастацтве. У 1996 годзе зямля Берлін заснавала датуемую цяпер сумай у 15 000 еўра Прэмію Ханны Хёх за выдатныя дасягненні ў мастацтве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.