Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фумарола (італ.: fumarola, ад лац.: Fumo — дым) — расколіны і адтуліны, якія размяшчаюцца ў кратарах, на схілах і ля падножжа вулканаў і служаць крыніцамі гарачых газаў. Вылучаюць першасныя фумаролы, па якіх уздымаюцца вылучаныя з магмы газы, і другасныя фумаролы, у якіх крыніцай газаў служаць яшчэ не астылыя лававыя патокі і піракластычныя адклады, якія не маюць прамой сувязі з жаралом вулкана.
Выхады вулканічнага газу праз фумаролы з'яўляюцца поствулканічнай з'явай і сведчаць аб пераходзе вулкана ў прамежкавую паміж вывяржэннямі стадыю або яго канчатковым згасанні.
Фумаролы падзяляюцца на сухія высокатэмпературныя, кіслыя, шчолачна-нашатырныя, сярністыя, або серавадародныя (сальфатары), вуглякіслыя (мафеты). Гарачыя (650—1000 °C) сухія фумаролы ўтрымліваюць нязначную колькасць вадзянога пару, а вылучаныя імі газы ўтрымліваюць субліматы шчолачных галагенідаў (NaCl, KCl і іншых).
Фумарольные дымы большасці астатніх фумарол утрымоўваюць вялікую колькасць вадзянога пару. Яго асноўнай крыніцай з’яўляюцца грунтавыя воды, разагрэтыя блізкімі да паверхні пластамі магмы і высокатэмпературнымі фумарольнымі газамі. Акрамя вады, праз фумаролы вылучаецца вуглякіслы газ, разнастайныя аксіды серы, серавадарод, галагенавадароды і іншыя хімічныя злучэнні, што робіць гэтыя выдзяленні небяспечнымі для чалавека. Тым не менш, насычаныя вадой фумарольныя дымы — гэта пажыўнае асяроддзе для некаторых відаў бактэрый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.