From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэйр (таксама Фрэй, стар.-сканд.: Freyr), таксама Інгві (першапачаткова азначала «гаспадар») — у германа-скандынаўскай міфалогіі бог урадлівасці і лета. Паходзіць з роду ванаў, сын вана Ньёрда і веліканкі Скадзі. Бацька Фрэйра Ньёрд, у сваю чаргу — прыёмны сын Одзіна, пакінуты ванамі ў Асгардзе закладнікам пасля заключэння міру паміж асамі і ванамі. Сястра-блізня Фрэйра — Фрэя.
Фрэйру падуладна сонечнае святло, ён пасылае людзям багатыя ўраджаі. Фрэйр мала саступае ў прыгажосці самому Бальдру і такі ж добры, як яго бацька Ньёрд. Ён не любіць войнаў і сварак і заступаецца за мір на зямлі як паміж асобнымі людзьмі, так і паміж цэлымі народамі. Свяшчэнным жывёлам Фрэйра з'яўляецца кабан. У легендах згадваецца, што Фрэйр атрымаў ад Дваліна карабель Скідбладнір, а ад Сіндры — вепрука Гулінбурсці.
З імем Фрэйра звязана назва дня тыдня пятніцы ў мовах германскай групы (англ.: Friday, ням.: Freitag і г.д.).
Ад імя Фрэйра Інгві ўтвораны шматлікія германскія імёны: Інгвар, Інгмар, Інгеборга, Інгрыд і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.