From Wikipedia, the free encyclopedia
Франц II Габсбург (ням.: Franz II. Joseph Karl; 12 лютага 1768, Фларэнцыя — 2 сакавіка 1835, Вена) — апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1792—1806), у 1804 прыняў тытул імператара Аўстрыі пад імем Франц I. Кароль Венгрыі і Чэхіі, прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.
Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Адразу пасля стаўлення на сталец пачаў вайну з рэвалюцыйнай Францыяй, якая скончылася падпісаннем нявыгаднага для Аўстрыі Кампафармійскага мірнага пагаднення. Паводле яго, Габсбургі страцілі Нідэрланды і Ламбардыю, але атрымалі Венецыю, Далмацыю і Істрыю. З Францам II Аўстрыя прыняла ўдзел у трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795), пры якім атрымала паўднёвую Польшчу. Шэраг кампаній супраць Францыі прывялі да страты Венецыі і Ціроля. Пасля стварэння Рэйнскага саюзу нямецкіх дзяржаў пад пратэктаратам французскага імператара Напалеона Банапарта Франц II 6 жніўня 1806 адрокся ад стальца Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1809 зноў распачаў вайну з Францыяй, якая скончылася паражэннем аўстрыйскіх войск. Пасля Венскага кангрэсу (1815) Франц II стаў адным з заснавальнікаў Свяшчэннага Саюзу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.