Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Тэрэза Караліна (італ.: Maria Teresa Carolina di Borbone-Napoli; 6 чэрвеня 1772, Неапаль, Неапалітанскае каралеўства — 13 красавіка 1807, Вена, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Неапалітанская і Сіцылійская, пасля замужжа імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, затым аўстрыйская імператрыца.
Старэйшая дачка Фердынанда I, караля Неапаля і Сіцыліі, і Марыі Караліны Аўстрыйскай, была названа ў гонар бабулі па матчынай лініі, Марыі Тэрэзіі.
15 верасня 1790 года Марыя Тэрэза ажанілася з Францам Аўстрыйскім (1768—1835), які стаў двума гадамі пазней імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1804 годзе пасля падзення Свяшчэннай Рымскай імперыі і прыняцця Францам II тытула аўстрыйскага імператара, Марыя Тэрэза стала першай аўстрыйскай імператрыцай. З трынаццаці дзяцей Франца II і Марыі Тэрэзы выжылі:
Марыя Тэрэза была другой з чатырох жонак Франца II і адзінай, якая нарадзіла яму дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.