Фразіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фразіна — горад (з 1951) у Маскоўскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 53,2 тыс. чал. (2010). Горад размешчаны ў межах Мяшчэрскай нізіны, на рацэ Любасееўцы, якая ўпадае ў раку Вора (басейн Клязьмы), за 20 км на паўночны ўсход ад Масквы на Франаўскай шашы. Цэнтр расійскай (савецкай) ЗВЧ электронікі. Разам з вёскай Чыжоў утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Гарадская акруга Фразіна».
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
У 1901 годзе заснавана ядвабнаткацкая фабрыка Ганны Капцовай — першы каменны будынак у вёсцы (нацыяналізавана ў 1918, ліквідавана ў 1929).
У 1933 годзе на месцы былой ядвабнаткацкай фабрыкі створаны завод «Радыёлямпа». З гэтага моманту Фразіна становіцца цэнтрам радыёэлектроннай прамысловасці.
У савецкія часы горадаўтваральнымі былі прадпрыемствы, якія працавалі на ваенныя НДІ. З распадам СССР гэтыя інстытуты былі вымушаны скараціць большасць супрацоўнікаў. У цяперашні час значная частка жыхароў працуе ў Маскве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.