Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Формула Ньютана — Лейбніца, або асноўная тэарэма аналізу, устанаўлівае сувязь паміж дзвюма аперацыямі: узяццем вызначанага інтэграла і вылічэннем першаіснай.
|
Яшчэ да з’яўлення матэматычнага аналізу дадзеная тэарэма (у геаметрычнай або механічнай фармулёўцы) была вядомая Тарычэлі, Грэгары і Бароу . Напрыклад, Бароу апісаў гэты факт ў 1670 годзе як залежнасць паміж задачамі на квадратуры і на правядзенне датычных. Пасля стварэння Ньютанам і Лейбніцам дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэнняў сэнс формулы стаў трактавацца чыста матэматычна: аперацыі дыферэнцыравання і інтэгравання ўзаемна процілеглыя.
Ньютан сфармуляваў тэарэму славесна наступным чынам: «Для атрымання належнага значэння плошчы, прылеглай да некаторай часткі абсцыс, гэтую плошчу заўсёды трэба браць роўнай рознасці значэнняў z [першаіснай], адпаведных часткам абсцыс, абмежаваным пачаткам і канцом плошчы».
У Лейбніца запіс дадзенай формулы ў сучасным выглядзе таксама адсутнічае, паколькі абазначэнне вызначанага інтэграла з’явілася значна пазней, у Фур’е ў пачатку XIX стагоддзя. Сучаснае афармленне і строгі доказ упершыню былі апублікаваны таксама ў пачатку XIX стагоддзя Лакруа .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.