Фазы Месяца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фазы Месяца — станы асвятлення Месяца Сонцам, якія перыядычна змяняюцца.


Прырода фаз
Змена фазы Месяца абумоўлена зменамі ва ўмовах асвятлення Сонцам цёмнага шара Месяца пры яго руху па арбіце. Са змяненнем узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца тэрмінатар (мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца) перамяшчаецца, што і выклікае змяненне абрысаў бачнай часткі Месяца.
Змены бачнай формы Месяца
Паколькі Месяц — сферычнае цела, пры яго частковым асвятленні збоку ўзнікае «серп». Асветлены бок месяца заўсёды паказвае ў бок Сонца, нават калі яно схавана за гарызонтам.
Працягласць поўнай змены фаз Месяца (так званы сінадычны месяц) непастаянная з-за эліптычнасці месяцавай арбіты, і вар'іруецца ад 29,25 да 29,83 зямных сонечных сутак. Сярэдні сінадычны месяц складае 29,5305882 сутак (29 сутак 12 гадзін 44 хвіліны 2,82 секунды)[1].
У фазах Месяца, блізкіх да маладзіка (у пачатку першай квадры і ў канцы апошняй квадры), пры вельмі вузкім сярпе, неасветленая частка ўтварае т. зв. попельнае святло Месяца — бачнае свячэнне неасветленай прамым сонечным святлом паверхні характэрнага попельнага колеру.

1, 2 – маладзік, 3 – першая квадра, 4 – прыбываючы месяц, 5 – поўня, 6 – сход/убываючы месяц, 7 – апошняя квадра, 8 – ветах/старык.

Цікавыя факты
Звычайна, на кожны каляндарны месяц выпадае па адным поўніку, але паколькі фазы Месяца змяняюцца трохі хутчэй, чым 12 раз у годзе, часам здараецца і другая поўня за месяц, т. зв. блакітны месяц.
У снежні 2009 года шэраг СМІ[2] паведаміў, што група аналітыкаў інвестыцыйнага банка «Macquarie Securities» (Аўстралія) на аснове ўласнага даследавання прыйшла да высновы аб уплыве месяцавых фаз на дынаміку індэксаў сусветных фінансавых рынкаў [3].
Таксама прадстаўнікі брытанскай паліцыі заявілі пра сувязь месяцавых фаз з узроўнем гвалту[4].
Антычны медык Гален звязваў боль, якую адчуваюць жанчыны падчас перадменструальнага сіндрому з фазамі Месяца.
Фазы Месяца ва Унікодзе
Выкарыстоўваюцца сімвалы ад U+1F311 да U+1F318:
- 🌑 🌒 🌓 🌔 🌕 🌖 🌗 🌘
Зноскі
- Phases of the Moon Архівавана 16 мая 2011.
- Market chaos — it's down to the lunatic fringe(недаступная спасылка) // The Times, 23.12.2009. (англ.)
- Колебания на финансовых рынках зависят от фазы луны Архівавана 30 жніўня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.