беларускі нацыяналістычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Фабіян Акі́нчыц (20 студзеня 1886, засц. Акінчыцы, Мінскі павет, цяпер у межах горада Стоўбцы — 7 сакавіка 1943, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
Фабіян Акінчыц | |
---|---|
Нараджэнне |
20 студзеня 1886 |
Смерць |
7 сакавіка 1943 (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле адукацыі юрыст, скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1913). У 1906—1917 гадах сябра партыі эсэраў. Аб жыцці і дзейнасці Фабіяна Акінчыца ў 1917—1923 гадах шмат супярэчлівых звестак. З 1923 года жыў на Стаўбцоўшчыне: дырэктар пачатковай школы ў вёсцы Засулле, у 1926 годзе адкрыў у Стоўбцах бюро юрыдычных парад. У жніўні 1926 года ўступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ), а ў верасні таго ж года пераехаў у Вільню, дзе ўзначаліў юрыдычны аддзел Цэнтральнага сакратарыята БСРГ. Сакратар пасольскага клуба Грамады, сябра Галоўнай управы і Надзорчай рады Таварыства беларускай школы. У студзені 1927 года арыштаваны польскай паліцыяй і ў маі 1928 года асуджаны на 8 гадоў зняволення. Але ў 1929 годзе тэрмін зняволення быў скарочаны на 2 гады. Прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі сваім распараджэннем датэрмінова вызваліў Акінчыца ў ліпені 1930 года. Знайшоўшы паразуменне з польскімі ўладамі, ператварырыўся ў яўнага і заўзятага ворага беларускага радыкальнага руху[1]. Удзельнік Цэнтрасаюза, член Галоўнай рады, старшыня яго выбарчага камітэта. Член рэдакцыйных калегій газет Цэнтрасаюэа «Наперад» (потым галоўны рэдактар), «Народны звон», «Беларускі звон».
У маі 1931 года выйшаў з Цэнтрасаюза і стварыў Віленскую беларускую групу «Адраджэнне» прапольскай арыентацыі. Апублікаваў артыкул «Чаму гэта так сталася?», у якім беспадстаўна назваў Б. Тарашкевіча «правакатарам».
Са студзеня 1932 года ў Стоўбцах, удзельнічаў у рабоце Беларускага дабрачыннага таварыства (БДТ, яго старшыня з 1933), прадстаўнік БДТ ў Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. Перайшоў на погляды нацыянал-сацыялізму і з 1933 года выдаваў разам з Уладзіславам Казлоўскім часопіс адпаведнага кірунку «Новы шлях». Распачаў працу па стварэнні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якую ў кастрычніку 1937 года забаранілі польскія ўлады. У ліпені 1939 года стаў старшынёй Беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды ў Берліне. 4 лістапада 1939 года Фабіян Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва.
У пачатку 1940 года быў старшынёй Беларускага камітэта ў Варшаве[2]. Арганізатар Вустраўскай школы прапагандыстаў (пад Берлінам), куды траплялі асобы з ліку савецкіх ваеннапалонных. Сярод яго супрацоўнікаў былі Генрык Барановіч, Васіль Камароўскі, Аляксандр Крыт. Пасля заканчэння курсаў многія выпускнікі накіроўваліся на працу ў акупацыйную адміністрацыю на Беларусі.
Фабіян Акінчыц прэтэндаваў на палітычнае лідарства ў беларускіх колах, блізкіх да германскіх акупацыйных улад. З’яўляўся палітычным праціўнікам Івана Ермачэнкі, які з мэтай самаабароны арганізаваў яго знішчэнне[3]. Антон Адамовіч выказваў думку, што забойства было звязана з БНП, якая пастанавіла забіць Акінчыца, даручыўшы гэта Матусевічу[4]. 5 сакавіка 1943 супрацоўнік «Беларускай газеты» А. Матусевіч застрэліў яго на кватэры У. Казлоўскага ў Мінску, а затым уцёк да партызанаў. Фабіян Акінчыц быў пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску, месцазнаходжанне магілы невядомае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.