From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Канстанцінавіч Мацяш (нар. 22 лютага 1951, в. Паўлавічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1976—1978 гадах працаваў архітэктарам аддзела планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў Дзяржбуда БССР; у 1971—2011 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, начальнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект»; у 2011—2013 гадах галоўны архітэктар праектаў ТАА «ЮНІР-інвест».
З 1990 па 1997 — народны дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Працаваў у камісіях па горадабудаўніцтве, архітэктуры і будаўнічым комплексе, справах інвалідаў, школьнай адукацыі і выхаванні.
Член Беларускага саюза архітэктараў, тры гады ўзначальваў арганізацыю Саюза архітэктараў «Белдзяржпраекта».
У архітэктурнай дзейнасці спецыялізуецца ў вобласці практычнага праектавання аб’ектаў аховы здароўя, жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя працы: Рэспубліканскі цэнтр па ахове здароўя маці і дзіцяці (1985, у сааўтарстве з А. Панамаровым), праект інфекцыйнай бальніцы па вул. Адзінцова (у сааўтарстве з А. Панамаровым)[1] і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.