Малецкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Малецкі сельсавет

Ма́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Малеч.

Хуткія факты Малецкі сельсавет, Краіна ...
Малецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малеч
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 415
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Thumb
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лукамірскага сельсавета[1]. З 14 красавіка 1960 года ў складзе Бярозаўскага раёна[2]. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падкрайчаўскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[4]. 21 мая 1984 года скасавана вёска Равейкі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2920 чалавек[6], з іх 92,8 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,7 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 2415 чалавек[8].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.