Уітні Х’юстан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уітні Х’юстан

Уітні Элізабэт Х’юстан (англ.: Whitney Elizabeth Houston; 9 жніўня 1963, Ньюарк, Нью-Джэрсі — 11 лютага 2012, Беверлі-Хілз, Каліфорнія[5]) — амерыканская поп-, соўл- і рытм-н-блюзавая актрыса , спявачка , прадзюсар, былая фотамадэль. Адна з самых камерцыйна паспяховых поп-выканаўцаў, вядомая сваімі музычнымі дасягненнямі, вакальнымі здольнасцямі і скандальным асабістым жыццём.

Хуткія факты Уітні Х’юстан, Асноўная інфармацыя ...
Уітні Х’юстан
англ.: Whitney Elizabeth Houston
Thumb
Уітні Х’юстан выконвае песню «Greatest Love of All» падчас тэлевізійнага канцэрта HBO «Welcome Home Heroes with Whitney Houston» у гонар вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў аперацыі «Бура ў пустыні», іх сем’яў, а таксама ваенных і ўрадавых высокапастаўленых асоб.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Уітні Элізабэт Х'юстан
Дата нараджэння 9 жніўня 1963(1963-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2012(2012-02-11)[3][1][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька John Houston Jr.[d]
Маці Cissy Houston[d]
Муж Bobby Brown[d][4]
Дзеці Bobbi Kristina Brown[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса, кінапрадзюсар, кінаактрыса, музычны прадзюсар, студыйны музыкант, тэлеактрыса
Гады актыўнасці 1977—2012
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка, рытм-н-блюз, соўл[d], госпел[d] і urban contemporary[d]
Псеўданімы Nippy, The Voice
Супрацоўніцтва Бэйбіфейс, Сціві Уандэр, Кевін Костнер, Вайклеф Жан, Аліша Кіз
Лэйбл Arista Records
(1983—2011),
RCA Records
(2011—2012)
Узнагароды
Аўтограф Thumb
whitneyhouston.com (англ.)
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цытаты ў Вікіцытатніку
Закрыць

Статус суперзоркі замацаваўся за Х’юстан пасля выхаду ў 1992 годзе на шырокія сусветныя экраны фільма «Целаахоўнік», у якім яна сыграла адну з галоўных роляў (разам з Кевінам Костнерам) і выканала асноўныя музычныя партыі. Балада «I Will Always Love You» (бел.: Я заўсёды буду кахаць цябе) з кінастужкі стала сусветным хітом. Лаўрэат 6 узнагарод «Грэмі»[6], 15 узнагарод Billboard Music Awards, 21 узнагарод American Music Award, 2 узнагарод Emmy, 8 узнагарод Soul Train Music Awards[en], 12 узнагарод NAACP Image Awards, BET Lifetime Achievement Award і мноства іншых прэмій і ўзнагарод гуказапісной індустрыі[7].

Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, Х’юстан з’яўляецца артысткай з самай вялікай колькасцю ўзнагарод (англ.: The Most Awarded Female Artist of All Time)[8]. Паводле сцвярджэнняў яе рэкорд-лэйбла, агульны аб’ём прададзеных запісаў складае 170 млн копій[9][10]. Па версіі Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, Х’юстан з’яўляецца чацвёртай спявачкай у спісе самых камерцыйна паспяховых выканаўцаў у ЗША, сертыфікаваны тыраж запісаў якой складае 55 млн адзінак у гэтай краіне[11]. Часопіс Rolling Stone уключыў Х’юстан у спіс 100 найвялікшых выканаўцаў[12].

Смерць

11 лютага 2012 года афіцыйны прэс-сакратар спявачкі Крысцін Фостэр пацвердзіла[13], што Х’юстан памерла ва ўзросце 48 гадоў. Цела спявачкі знайшоў яе бойфрэнд Ray J у атэлі Beverly Hilton Hotel. Паводле папярэдніх даных, спявачка сканала ад вострай сардэчнай недастатковасці[14].

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • 1985 — Whitney Houston
  • 1987 — Whitney
  • 1990 — I’m Your Baby Tonight
  • 1998 — My Love Is Your Love
  • 2002 — Just Whitney
  • 2003 — One Wish — The Holiday Album
  • 2009 — I Look to You

Арыгінальныя саўндтрэкі

  • 1992 — The Bodyguard
  • 1995 — Waiting to Exhale
  • 1996 — The Preacher’s Wife

Кампіляцыі, канцэртныя і іншыя альбомы

  • 1997 — You Were Loved
  • 2000 — Whitney — The Greatest Hits
  • 2000 — Whitney — The Unreleased Mixes
  • 2001 — Love, Whitney
  • 2004 — Artist Collection — Whitney Houston
  • 2007 — A Song For You — Live
  • 2007 — The Ultimate Collection
  • 2009 — The Collection — Whitney Houston
  • 2010 — Whitney Houston — The Deluxe Anniversary Edition
  • 2011 — The Collection — The Essential Whitney Houston

Відэа/DVD

  • 1986 — Number One Video Hits
  • 1991 — Star Spangled Banner
  • 1991 — Welcome Home Heroes
  • 1994 — Concert for a New South Africa
  • 1997 — Classic Whitney Concert
  • 1999 — VH1 Divas Live’99
  • 2000 — The Greatest Hits
  • 2000 — Fine/If I Told You That
  • 2003 — Try It on My Own/One of Those Days
  • 2004 — Artist Collection — Whitney Houston

Песні № 1 у чартах

  • 1985 — «You Give Good Love»
  • 1985 — «Saving All My Love For You»
  • 1986 — «How Will I Know»
  • 1986 — «The Greatest Love of All»
  • 1987 — «I Wanna Dance with Somebody (Who Loves Me)»
  • 1987 — «Didn’t We Almost Have It All»
  • 1987 — «So Emotional»
  • 1988 — «Where Do Broken Hearts Go»
  • 1988 — «Love Will Save the Day»
  • 1988 — «One Moment in Time»
  • 1990 — «I’m Your Baby Tonight»
  • 1990 — «All the Man that I Need»
  • 1992 — «I Will Always Love You»
  • 1993 — «I’m Every Woman»
  • 1993 — «I Have Nothing»
  • 1993 — «Run to You»
  • 1993 — «Queen of the Night»
  • 1995 — «Exhale (Shoop Shoop)»
  • 1998 — «When You Believe»
  • 1999 — «Heartbreak Hotel»
  • 1999 — «It’s Not Right But It’s OK»
  • 1999 — «My Love Is Your Love»
  • 2000 — «I Learned from the Best»
  • 2002 — «Whatchulookinat»
  • 2003 — «One of Those Days»[15]
  • 2003 — «Try It on My Own»
  • 2003 — «Love that Man»
  • 2009 — «Million Dollar Bill»

Фільмаграфія

Кіно

Больш інфармацыі Год, Фільм ...
ГодФільмРоля
1992The Bodyguard / «Целаахоўнік»Rachel Marron / Рэйчэл Мэран (галоўная роля)
1995Waiting to Exhale / «У чаканні прадышкі»Savannah Jackson / Савана Джэксан (галоўная роля)
1996The Preacher’s Wife / «Жонка святара»Julia Biggs / Джулія Бігз (галоўная роля)
2004Nora’s Hair Salon / «Цырульня Норы»У ролі самой сябе (у эпізодзе)
Закрыць

Тэлебачанне

Больш інфармацыі Год, Фільм ...
ГодФільмРоля
1984Gimme a Break! («Katie’s College» (3 сезон, 20 серыя) (серыял)Rita / Рыта[16]
1985Silver Spoons («Head Over Heels» (4 сезон, 1 серыя) (серыял)У ролі самой сябе[16]
1997Rodgers & Hammerstein’s Cinderella / «Папялушка» (для канала ABC)Фея
2003Boston Public / «Грамадства Бостана» (серыял)У ролі самой сябе (у эпізодзе)
Закрыць

Прадзюсаванне

Больш інфармацыі Год, Фільм ...
ГодФільмПасада
1997Rodgers & Hammerstein’s Cinderella / «Папялушка»выканаўчы прадзюсар
2001The Princess Diaries / «Дзённікі Прынцэсы»прадзюсар
2003The Cheetah Girls / «Чыта Гёрлз»выканаўчы прадзюсар
2004The Princess Diaries 2: Royal Engagement / «Дзённікі Прынцэсы 2: Каралеўскія заручыны»прадзюсар
2006The Cheetah Girls 2 / «Чыта Гёрлз у Барселоне»выканаўчы прадзюсар
Закрыць

Турнэ і канцэрты

Сусветныя турнэ

  • 1986 — Greatest Love Tour
  • 1987—1988 — Moment of Truth World Tour
  • 1991 — I’m Your Baby Tonight World Tour
  • 1993—1994 — The Bodyguard World Tour
  • 1999 — My Love Is Your Love World Tour
  • 2009—2010 — Nothing But Love World Tour

Рэгіянальныя турнэ

  • 1990 — Feels So Right Tour (толькі ў Японіі)
  • 1997 — The Pacific Rim Tour
  • 1998 — The European Tour
  • 2004 — Soul Divas Tour

Примечательные концерты

  • 1991 — Welcome Home Heroes with Whitney Houston
  • 1994 — The Concert for a New South Africa
  • 1997 — Classic Whitney Live from Washington, D.C.

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.