Амерыканскі самалётабудаўнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Эдуард Боінг (англ. William Edward Boeing; 1 кастрычніка 1881, Дэтройт (Мічыган) - 28 верасня 1956) — амерыканскі самалётабудаўнік, заснавальнік амерыканскай авіябудаўнічай кампаніі Boeing (The Boeing Company).
Уільям Эдуард Боінг | |
---|---|
англ.: William Edward Boeing | |
Уільям Боінг (злева) і Фрэдэрык Рэнтчлер, 1929 год | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, бізнесмен, інжынер, лётчык |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1956 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | ЗША |
Дзеці | William E. Boeing Jr.[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Боінг вучыўся ў Ельскім універсітэце, але не атрымаў дыплома.
У 1903 пераехаў у Сіэтл, штат Вашынгтон, і спачатку, як і яго бацька, займаўся дрэваапрацоўчым бізнесам.
У 1910 захапіўся авіябудаваннем і прыняў удзел у першай амерыканскай авіявыставе, якая праходзіла ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Ён падняў у паветра свой першы самалёт ў 1915 годзе.
У 1916 Боінг са сваім сябрам распрацаваў гідрасамалёт B & W. Пазней, у тым жа годзе яны арганізавалі Пасіфік Аэра Продактс Компані (The Pacific Aero Products Company) для вытворчасці сваіх самалётаў. Кампанія памяняла сваю назву на Боінг (The Boeing Company) у 1917 годзе.
Доўгі час быў прэзідэнтам кампаніі, а затым і старшынёй савета дырэктараў.
У апошнія гады ён адышоў ад спраў і заняўся гадоўляй коней. У канцы жыцця прадаў свой пакет акцый і адасобіўся на ўласнай яхце ў берагоў Канады, дзе і памёр 28 верасня 1956 г..
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.