Усходнія Альпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на ўсход ад умоўнай лініі, якая праходзіць ад Бодэнскага возера на поўначы па далінах Рэйна і Задняга Рэйна да перавалу Шплюген, рэкам Ліро і Мера да возера Кома на поўдні.
Усходнія Альпы? | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 049 м |
Размяшчэнне | |
47° пн. ш. 12° у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходнія Альпы адрозніваюцца ад Заходніх Альпаў большай шырынёй (да 260 км), меншай вышынёй (4049 м), меншым распаўсюджваннем сучасных ледавікоў і альпійскіх формаў рэльефу, а таксама наяўнасцю буйных падоўжных рачных далін і пераважна шыротным распасціраннем хрыбтоў, якія на ўсходзе разыходзяцца.[1]
Найбольш прыпаднятая цэнтральная зона адрозніваецца рэзка расчлянёным горна-ледавіковым рэльефам і максімальным ва Усходніх Альпах зледзяненнем. Яна ўключае ў сябе Рэтыйскія Альпы, Эцтальскія Альпы, Цылертальскія Альпы, Высокі Таўэрн, Нізкі Таўэрн і іншыя хрыбты.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.