Заходнія Альпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на захад ад умоўнай лініі, якая злучае возера Бодэнскае і возера Кома (у тым ліку праходзіць па верхнім цячэнні Рэйна).
Заходнія Альпы | |
---|---|
44°45′ пн. ш. 6°42′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Праванс — Альпы — Лазурны Бераг |
Горная сістэма | Альпы |
Плошча | 74 952 км² |
Даўжыня | 328 км |
Шырыня | 384 км |
Найвышэйшая вяршыня | Манблан |
Вышыня | 4810 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходнія Альпы распасціраюцца ў форме выпуклай у паўночна-заходнім кірунку дугі даўжынёй каля 500 км і шырынёй да 130 км і падзяляюцца на Лігурыйскія, Прыморскія, Праванскія, Коцкія Альпы, Альпы Дафінэ, Грайскія, Бернскія, Пенінскія, Лепанцінскія і Гларнскія Альпы. У Заходніх Альпах таксама вылучаюць шэраг горных масіваў, уключаючы Веркор, Пельву і іншыя.
У Заходніх Альпах размешчаны самыя высокія масівы Альпаў і ўсёй Заходняй Еўропы, найвышэйшы пункт — гара Манблан (4807 м), сярод вяршыняў, вышэйшых за 4000 м, такія горы, як Монтэ-Роза, Матэргорн, гара Юнгфрау.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.