Ураўненне стану
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ураўненне стану — ўраўненне, якое злучае паміж сабой тэрмадынамічныя (макраскапічныя) параметры сістэмы, такія, як тэмпература, ціск, аб'ём, хімічны патэнцыял і інш. Ураўненне стану можна напісаць заўсёды, калі можна ўжываць тэрмадынамічнае апісанне з’яў. Пры гэтым рэальныя ўраўненні станаў рэальных рэчываў могуць быць вельмі складанымі.
Ураўненне стану сістэмы не змяшчаецца ў пастулатах тэрмадынамікі і не можа быць выведзена з яе. Яно павінна быць узята з боку (з вопыту ці з мадэлі, створанай у рамках статыстычнай фізікі). Тэрмадынаміка ж не разглядае пытанні ўнутранай будовы рэчывы.
Заўважым, што суадносіны, задаюць ураўненнем стану, справядлівыя толькі для станаў тэрмадынамічнай раўнавагі.
Тэрмічнае ўраўненне стану звязвае макраскапічныя параметры сістэмы. Для сістэмы з пастаянным лікам часціц яго агульны выгляд можна запісаць так:
Каларычнае ўраўненне стану паказвае, як унутраная энергія выяўляецца праз ціск, аб’ём і тэмпературу. Для сістэмы з пастаянным лікам часціц яно выглядае так:
або, улічваючы, што ціск можна выразіць з тэрмічнага ўраўнення:
Кананічнае ўраўненне ўяўляе сабой выраз для аднаго з тэрмадынамічных патэнцыялаў (унутранай энергіі, энтальпіі, свабоднай энергіі або патэнцыялу Гібса) праз незалежныя зменныя, адносна якіх запісваецца яго поўны дыферэнцыял.
Кананічнае ўраўненне, незалежна ад таго, у якім з гэтых чатырох відаў яно прадстаўлена, змяшчае поўную інфармацыю аб тэрмічных і каларычных уласцівасцях тэрмадынамічнай сістэмы (мяркуецца, што вядомае і вызначэнне тэрмадынамічнай патэнцыялу, такое, як F = U − TS).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.