From Wikipedia, the free encyclopedia
Уну́траная эне́ргія — энергія, якую мае цела ў стане з нулявой механічнай энергіяй.
Наяўнасць унутранай энергіі вынікае са здольнасці цела здзяйсняць работу, не змяняючы пры гэтым сваёй механічнай энергіі. Напрыклад, газ, расшыраючыся, выконвае работу
.
Гэтая работа можа прывесці да змянення (павелічэння) механічнай энергіі цела, на якое аказваецца ціск. Па закону захавання энергіі, энергія газу пры гэтым змяншаецца на такую ж велічыню. Але, паколькі механічны стан газу не змяніўся, то работа выконваецца за кошт унутранай энергіі газу:
У агульным выпадку, змяненне ўнутранай энергіі тэрмадынамічный сістэмы роўнае рабоце, якую выконвае сістэма, і цеплыні, якая перадаецца сістэме:
У ізахорным працэсе (V = const):
У адыябатным працэсе (Q = 0):
Такім чынам, унутраную энергію можна вызначыць як функцыю стану тэрмадынамічнай сістэмы, якая колькасна роўная рабоце, якую трэба здзейсніць над сістэмай (у адыябатным працэсе), каб перавесці яе ў гэты стан са стану з нулявой унутранай энергіяй:
.
Складнікамі ўнутранай энергіі цела з’яўляюцца:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.