From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт Макерэрэ (англ.: Makerere University, МUК) — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт Уганды, размешчаны ў горадзе Кампала.
Заснаваны як тэхнічная школа ў 1922 годзе. У 1963 годзе стаў універсітэтам Усходняй Афрыкі, прапаноўваў курсы, якія прыводзілі да атрымання ступеняў Лонданскага ўніверсітэта. Стаў незалежным нацыянальным універсітэтам ў 1970 годзе, калі Універсітэт Усходняй Афрыкі падзяліўся на тры незалежныя універсітэты — Універсітэт Найробі (Кенія), Універсітэт Дар-эс-Салама (Танзанія) і Універсітэт Макерэрэ. Сёння Макерэрэ налічвае 22 факультэты, інстытуты і школы, якія прапануюць праграмы для 30 тысяч бакалаўраў і 3 тысяч магістраў і дактарантаў.
Выпускнікамі Універсітэта Макерэрэ былі былы прэзідэнт Уганды Мілтан Аботэ і першы прэзідэнт Танзаніі Джуліус Ньерэрэ, а таксама былы прэзідэнт Танзаніі Бенджамін Мкапа, былы прэзідэнт Кеніі Мваі Кібакі і былы прэм'ер-міністр Уганды Амама Мбабазі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.