From Wikipedia, the free encyclopedia
Капенгагенскі ўніверсітэт — адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Знаходзіцца ў Капенгагене. Дзяржаўны.
Капенгагенскі ўніверсітэт | |
---|---|
Københavns Universitet | |
Арыгінальная назва | Københavns Universitet |
Міжнародная назва | The University of Copenhagen |
Заснаваны | 1479 |
Рэктар | Рудольф Штайнберг |
Студэнты | 36,891 (2010) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Капенгаген, Данія |
Сайт | ku.dk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі факультэт. У 1736 створаны юрыдычны (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філасофскі і медыцынскі факультэты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны.
У канцы ХХ ст. дзейнічалі факультэты: тэалагічны, юрыдычны, сацыяльных навук, гуманітарны, медыцынскай біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некаторыя курсы выкладаюцца на англійскай.
Мае музеі: батанічны, заалагічны, мінералагічны, гісторыі медыцыны. Бібліятэка з 1482 (каля 1 млн тамоў).
Філалагічны і філасофскі факультэты | Музей геалогіі | Інстытут Нільса Бора |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.