From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіг Хольберг (Ludvig Holberg; 3 снежня 1684, Берген, Нарвегія- 28 студзеня 1754, Капенгаген) — дацкі пісьменнік. Дзеяч скандынаўскай асветы.
Людвіг Хольберг | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Hans Mikkelsen[1] |
Дата нараджэння | 3 снежня 1684[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1754[2][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Christen Nielsen Holberg[d][5] |
Маці | Karen Lem[d][5] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік,філосаф, гісторык, драматург |
Гады творчасці | з 1711 |
Жанр | п’еса і проза |
Мова твораў | лацінская мова |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1704 скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, з 1714 прафесар ў ім. Ва ўсіх сваіх творах - гістарычных, паэтычных і філасофскіх - Хольберг з'яўляецца бліскучым прадстаўніком эпохі Асветы з яе рацыяналізмам і адмаўленнем метафізікі. У сваіх галоўных гістарычных працах ("Уводзіны ў гісторыю еўрапейскіх дзяржаў", 1711, трохтомная гісторыя Даніі, 1732-1735 і «Усеагульная гісторыя царквы ад узнікнення хрысціянства да Лютэра», 1738) Хольберг - не столькі даследчык, колькі эсэіст; ён выяўляе духоўнае падабенства з такімі пісьменнікамі, як Мантэнь і Адзісан; пад яго пяром дацкая мова ўпершыню становіцца здольнай перадаваць усе адценні думкі. Хольберг абудзіў у Даніі цікавасць да нацыянальнай літаратуры і ўключыў апошнюю ў кола еўрапейскіх літаратур. Ён стварыў дацкую драму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.