From Wikipedia, the free encyclopedia
Улоф Цэльсій (шведск.: Olof Celsius d.ä.; 19 ліпеня 1670 — 24 чэрвеня 1756) — шведскі батанік, прафесар усходніх моў і гісторыі, усходазнавец і тэолаг. Улаф Цэльсій вядомы таксама як Улаф Цэльсій старэйшы.
Улаф Цэльсій | |
---|---|
шведск.: Olof Celsius | |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1670[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1756[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Magnus Celsius[d][1][3] |
Маці | Sara Edmundsdotter Figrelia[d] |
Дзеці | Olof Celsius[d][4], Margareta Celsia Björck[d] і Magnus von Celse[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, святар, гісторык, багаслоў, батанік, выкладчык універсітэта, усходазнавец, філолаг-класік, рунолаг, філосаф |
Навуковая сфера | тэалогія, гісторыя, батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Карл Ліней |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Celsius».
Персанальная старонка на сайце IPNI |
Быў прафесарам Упсальскага ўніверсітэта: з 1715 — прафесарам усходазнаўства, з 1727 — прафесарам тэалогіі. Улаф Цэльсій — адзін з настаўнікаў і заступнікаў выдатнага шведскага вучонага Карла Лінея (1707—1778). Неўзабаве пасля таго, як яны пазнаёміліся ў 1729, Ліней пасяліўся ў доме Цэльсія і атрымаў доступ да яго шырокай бібліятэкі. Улаф Цэльсій займаўся звядзеннем разам звестак пра расліны, згаданых у Бібліі; яму належыць адна з першых прац, прысвечаных дадзенай тэма, Hierobotanicon, sive, De plantis sacrae Scripturae dissertationes breves, якая была выдадзена ў двух частках у Упсале ў 1745—1747 гадах. Улаф Цэльсій — родны дзядзька Андэрса Цэльсія (1701—1744), астранома, геолага і метэаролага (у гонар якога названы градус Цэльсія).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.