Андэрс Цэльсій

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андэрс Цэльсій

Андэрс Цэльсій (шведск.: Anders Celsius; 27 лістапада 1701, Упсала, Швецыя — 25 красавіка 1744, Упсала, Швецыя) — шведскі астраном, геолаг і метэаролаг (у тыя часы геалогія і метэаралогія лічыліся часткай астраноміі).

Хуткія факты Андэрс Цэльсій, Дата нараджэння ...
Андэрс Цэльсій
Anders Celsius
Thumb
Дата нараджэння 27 лістапада (8 снежня) 1701[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка (6 мая) 1744[1][2][…] (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Nils Celsius[d]
Род дзейнасці астраном, фізік, матэматык, выкладчык універсітэта, вынаходнік, хімік, метэаролаг
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Eric Burman[d][8]
Вядомыя вучні Johan Gottschalk Wallerius[d]
Вядомы як стваральнік шкалы Цэльсія
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1736)

Подпіс Thumb
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Прафесар астраноміі Упсальскага ўніверсітэта (1730—1744). Ён прапанаваў шкалу Цэльсія, у якой тэмпература патройнай кропкі вады (гэтая тэмпература практычна супадае з тэмпературай плаўлення лёду пры нармальным ціску) прымалася за 100, а тэмпература кіпення вады — за 0. У 1745 годзе, ужо пасля смерці Цэльсія, шкала была перавернутая Карлам Лінеем (за 0 сталі прымаць тэмпературу плаўлення лёду, а за 100 — кіпенне вады), і ў такім выглядзе выкарыстоўваецца да нашага часу.

Разам з французскім астраномам П’ерам Луі Мора дэ Маперцюі ўдзельнічаў у экспедыцыі з мэтай вымярэння адрэзка мерыдыяна ў 1 градус у Лапландыі (тады — частка Швецыі). Аналагічная экспедыцыя была арганізавана на экватар, на тэрыторыі цяперашняга Эквадора. Параўнанне вынікаў пацвердзіла здагадку Ньютана, што Зямля ўяўляе сабой эліпсоід, пляскаты ля палюсоў.

Назіраў палярнае ззянне і апісаў больш за 300 сваіх і чужых назіранняў. Выявіў, што адхіленні стрэлкі компаса карэлююцца з інтэнсіўнасцю ззяння. На гэтай падставе зрабіў правільнае заключэнне, што прырода Паўночнага ззяння звязана з магнетызмам.

У 1741 годзе заснаваў Упсальскую астранамічную абсерваторыю. Вельмі дакладна вымераў яркасць 300 зорак, выкарыстоўваючы сістэму аднолькавых шкляных пласцін, якія паглыналі святло.

Бацька Андэрса Цэльсія, Нільс, і абодва дзяды, Магнус Цэльсій і Андэрс Споўл, таксама былі прафесарамі. Навукоўцамі былі і шматлікія іншыя сваякі Андэрса Цэльсія, у тым ліку яго дзядзька Улаф Цэльсій (1670—1756), тэолаг, батанік, гісторык і ўсходазнаўца.

У гонар вучонага названы мінерал цэльзіян.

Зноскі

1. Anders Celsius — 1917.

2. Anders Celsius // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Anders Celsius // Encyclopædia Britannica

4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

5. Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/2 (1741-1776), bildid: C0004348_00022 Праверана 4 сакавіка 2020.

6. (unspecified title) Праверана 2 жніўня 2020.
7. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

8. Матэматычная генеалогія — 1997.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.