Уладзіслаў Апольскі (польск.: Władysław opolski; каля 1225 — 27 жніўня ці 13 верасня 1281/1282) — князь калішскі (1234—1244) і апольска-рацібужскі (1246—1281/1282), малодшы сын князя апольска-рацібужскага Казіміра I Апольскага і Віёлы Балгарскай. Прадстаўнік Сілезскай лініі Пястаў.
Уладзіслаў Апольскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Władysław opolski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых I Барадаты | ||||||
Пераемнік | Пшамыслаў Рацібужскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мешка II Апольскі | ||||||
Пераемнік | Мешка I Цешынскі, Казімір II Бытамскі, Баляслаў I Апольскі і Пшамыслаў Рацібужскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1225[1] | ||||||
Смерць |
14 мая 1281 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты і Сілезскія Пясты | ||||||
Бацька | Казімір I Апольскі[d] | ||||||
Маці | Віёла[d] | ||||||
Жонка | Яўфімія Велікапольская[d][2] | ||||||
Дзеці | Мешка I Цешынскі[d], Казімір II Бытамскі[d], Баляслаў I Апольскі[d], Канстанцыя[d] і Пшамыслаў Рацібужскі[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
У маі 1230 годзе пасля смерці свайго бацькі, князя апольска-рацібужскага Казіміра I, браты Мешка II (1220—1246) і Уладзіслаў (1225—1281/1282), атрымалі ў спадчыну Апольска-Рацібужскае княства. Да 1239 года з-за маленства абодвух братоў княствам кіравалі іх маці Віёла і сілезскі князь Генрых Барадаты.
У 1234 годзе браты Мешка II Апольскі і Уладзіславаў атрымалі ў сумеснае валоданне ад Генрыха Барадатага Калішскае княства і Вялюнскі павет. У 1239 годзе Мешка Апольскі атрымаў у валоданне Аполе і Рацібуж, а свайму малодшаму брату Уладзіславу саступіў Каліш і Руду (Вялюнскі павет). У 1244 і 1249 гадах Уладзіславаў Апольскі страціў уладанні ў Вялікай Польшчы.
У кастрычніку 1246 года пасля смерці свайго бяздзетнага старэйшага брата, князя апольска-рацібужскага Мешкі II Апольскага (1230—1246), Уладзіслаў атрымаў у спадчыну Апольска-Рацібужскае княства.
Падчас вайны паміж Венгрыяй і Чэхіяй за спадчыну Бабенбергаў князь Уладзіслаў Апольскі спачатку падтрымліваў венгерскага караля Белу IV, але затым у 1255 годзе перайшоў на бок караля Чэхіі Отакара II. У 1260 годзе князь Уладзіслаў Апольскі на баку чэшскага караля Отакара ўдзельнічаў у разгроме венгерскай арміі ў бітве пад Крэсенбрунам. У 1262 годзе на з'ездзе ў Данкаве Уладзіславаў Апольскі беспаспяхова спрабаваў пераканаць вялікага князя кракаўскага Баляслава Сарамлівага і князя вялікапольскага Баляслава Набожнага перайсці на бок Чэхіі. Пазней Уладзіслаў Апольскі, падтрыманы чэшскім каралём Отакарам, заявіў пра свае прэтэнзіі на велікакняжацкі кракаўскі прастол. У чэрвені 1273 года ў бітве пад Багусінам, у наваколлях Олькуша, князь Уладзіслаў Апольскі пацярпеў паражэнне ад Баляслава Сарамлівага. У наступным 1274 годзе Баляслаў Сарамлівы і Уладзіслаў Апольскі заключылі мірныя дагаворы. Уладзіслаў Апольскі адмовіўся ад прэтэнзій на кракаўскі прастол, а Баляслаў саступіў яму некаторыя спрэчныя малапольскія памежныя раёны.
У 1278 годзе пасля разгрому і гібелі чэшскага караля Пржэмысла Отакара II у бітве на Мораўскім полі князь Уладзіслаў Апольскі здзейсніў няўдалы паход на Опаўскую вобласць, імкнучыся далучыць да сваіх уладанняў. У 1281 годзе Уладзіслаў Апольскі ў Вене прымірыўся з новым чэшскім каралём Вацлавам II.
У гэты ж час князь Уладзіслаў Апольскі заключыў саюз з князем уроцлаўскім Генрыхам IV Пробусам (1270—1290), які ажаніўся з яго дачкой Канстанцыяй Апольскай.
Сям'я
У 1251 годзе жаніўся з Яўфіміяй (пам. 1281), дачкой князя вялікапольскага Уладзіслава Адоніча. Дзеці:
- Мешка I (1252/1256-1314/1315), князь сілезска-цешынскі;
- Казімір II (1253/1257-1312), князь сілезскі ў Бытаме і Козле;
- Баляслаў I (1254/1258-1313), князь сілезска-апольскі;
- Пшамыслаў (1258/1268-1306), князь сілезска-рацібужскі;
- Канстанцыя (каля 1265—1287/1288), жонка з 1277/1280 года князя сілезска-ўроцлаўскага і вялікага князя кракаўскага Генрыха IV Пробуса (1257—1290).
Зноскі
- opolsko-ratibořský kníže Vladislav I. Opolský // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.