From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Яўге́навіч Ку́хараў (нар. 1972, в. Ціманава, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з 3 верасня 2020 года.
Уладзімір Яўгенавіч Кухараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Анатоль Сівак | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Анатоль Калінін | ||||||
Пераемнік | Анатоль Сівак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1972 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (18 жніўня 2018 года — 3 верасня 2020 года), Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю (2016—2018), Першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама (2012—2016), кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (2009—2012).
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Пяць гадоў (1993—1999) працаваў дырэктарам Барысавіцкай няпоўнай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна, пазней гэтак жа быў дырэктарам сярэдняй школы № 3 Клімавічаў. У 1999 годзе паступіў у Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, а пачынаючы з гэтага ж года і сканчваючы 2009 годам займаў розныя пасады ў структурах Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. З 2009 года займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней, у 2012 годзе, быў павышаны на пасаду Першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама. З 2016 па 2018 гады займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю[1][2][3].
У суботу, 18 жніўня 2018 года, па рашэнню Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Кухараў быў прызначаны на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса. Як сказаў сам Прэзідэнт: «Кухараў будзе курыраваць пытанні ЖКГ, транспарту, а таксама пытанні будаўніцтва»[4].
3 верасня 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў Кухарава старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта[5][6][7][8][9]. Былы старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Анатоль Сівак, быў прызначаны на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[10][11][12][13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.