Уладзімір Сяргеевіч Раманаў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (20 мая 1926, в. Чыстыя Лужы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 19 верасня 2006) — беларускі лесавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Раманаў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1952), Інстытут кіравання народнай гаспадаркай пры Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы (1972).

Працаваў у Жорнаўскай лясной доследнац станцыі (Магілёўская вобласць; з 1955, дырэктар), Запаведна-паляўнічай гаспадарке «Белавежская пушча» (з 1957, дырэктар), Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларускай ССР (з 1966, намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1973—2006, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, у 1982—1991 — загадчык кафедры, 1973—1987 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: лесазнаўства; паляўніцтвазнаўства; ахова прыроды.

Узнагароды

Узнагароды: званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980).

Літаратура

  • Лесоводственно-экологические основы и опыт лесоохотничьего хозяйства в Белорусской ССР : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада : 06.03.03 / Романов Владимир Сергеевич. — Ленинград, 1986.
  • Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 594.
  • Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 292. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Романов Владимир Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 490—491.
  • Романов Владимир Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 294—295.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.