Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў (нар. 1 чэрвеня 1947, в. Сасноўка, Брэсцкая вобласць) — савецкі і беларускі гісторык-усходазнавец. Доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адзін з самых вядомых беларускіх ўсходазнаўцаў.
Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя і усходазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Роберт Рыгоравіч Ланда[d] |
Узнагароды |
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Сасноўка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963—1967 гадах вучыўся на гістарычным факультэце БДУ. У 1967 годзе скончыў БДУ, дзе і працуе да гэтага часу. Прайшоў усходазнаўчую падрыхтоўку ў Інстытуце ўсходніх моў пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава ў 1968—1970 гадах і ў Каірскім універсітэце ў Егіпце ў 1971—1972 гадах. У 1970 годзе стаў выкладчыкам. У 1989 годзе ўзначаліў кафедру гісторыі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1995 годзе праходзіў стажыроўку ў Джорджтаўнскім універсітэце. Дзеючы член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993). Член Беларускай акадэміі адукацыі (1994). Член Міжнароднай Кірыла-Мяфодзьеўскай акадэміі славянскай асветы (2007).
Быў адным з кіраўнікоў Дзяржаўнай праграмы прыкладных навуковых даследаванняў «Гісторыя і культура». Адзін з стваральнікаў ВАК Рэспублікі Беларусь. Старшыня Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1995—1997 гадах. Быў членам рэдкалегіі 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі». Член рэдкалегіі і рэдакцыйных саветаў некалькіх гістарычных часопісаў («Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя: праблемы выкладання», «Вышэйшая школа»).
У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычная барацьба ў Егіпце ў першыя гады Другой сусветнай вайны (1939—1942)» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук Р. Р. Ланда). У 1977 годзе выйшла манаграфія У. С. Кошалева «Егіпет да Эль-Аламейна: з гісторыі ўнутрыпалітычнай барацьбы (1939—1942)». У 1979 годзе ў часопісе «Народы Азіі і Афрыкі» была апублікаваная рэцэнзія Б. Г. Сейраняна на гэтую манаграфію. У рэцэнзіі былі адзначаны фундаментальнасці, сур’ёзны падыход да вывучэння тэмы, а таксама шырокае выкарыстанне не толькі егіпецкіх і савецкіх, але і іншых замежных крыніц. У 1984 годзе выйшла новая манаграфія, якая падрабязна разглядала найноўшую палітычную гісторыю Егіпта. У 1988 годзе ў Інстытуце краін Азіі і Афрыкі Кошалеў абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-палітычная барацьба і антыкаланіяльны рух у Егіпце (1879—1924)». Апанентамі Кошалева былі Л. І. Мядведка, Г. І. Мірскі і Л. А. Фрыдман. З 1990 года — прафесар па спецыяльнасці «Гісторыя». У 1992 годзе выйшла чарговая манаграфія Кошалева ў Маскве.
Сфера навуковых інтарэсаў:
Падрыхтаваў 8 дактароў і 35 кандыдатаў навук.
Аўтар звыш 200 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 30 падручнікаў, навучальных праграм і дапаможнікаў па гісторыі для базавай і сярэдняй школы.
Уладзімір Кошалеў адзначыў: «Наўрад ці хто-небудзь з навукоўцаў зможа адмаўляць значэнне тых рэформаў, якія ажыццявіў імператар Аляксандру II». У сувязі з гэтым у Мінску трэба ўсталяваць помнік цару Аляксандру II, бо «аднаўленне або ўсталяванне помніка Аляксандру II у Мінску цалкам адказвае духу знешнепалітычнага курсу Беларусі на стратэгічны саюз з Расійскай Федэрацыяй, на пабудову сумеснымі намаганнямі Еўразійскага саюза»[1].
Жанаты, мае двух дачок — Уладлену (1967 г. н.) і Наталлю (1978 г. н.). Уладлена скончыла біялагічны факультэт БДУ, жыве ў Мінску і працуе выхавальніцай у дзіцячым садзе (па стане на 2017 год). Наталля пасля абароны кандыдацкай дысертацыі па гісторыі працуе дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У Уладзіміра Кошалева ёсць унук Уладзіслаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.