Уладзімір Пятровіч Адаскевіч
урач-дэрматавенеролаг From Wikipedia, the free encyclopedia
урач-дэрматавенеролаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзiмiр Пятровiч Адаскевiч (нар. 29 верасня 1956, пас. Радунь, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2000). Кіраўнік навуковай школы «Дыягностыка і лячэнне распаўсюджаных хранічных дэрматозаў».
Уладзімір Пятровіч Адаскевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | дэрматалогія і венералогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979; дактарантура, спецыяльнасць «Кожныя і венерычныя хваробы», 1995).
Выкладчык Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 1979 года, кафедра дэрматавенералогіі, з 1997 года — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў дэрматалогіі; хваробы прыдаткаў скуры; алергадэрматозы; дэрматозы твару; фізіятэрапія ў дэрматалогіі; змешаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.
Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003), памятныя медалі Польскага дэрматалагічнага таварыства (2001, 2014), бронзавы знак Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (2012), званні «Ганаровы доктар медыцыны Польскага дэрматалагічнага таварыства» (2014), «Ганаровы член Балтыйскай асацыяцыі дэрматавенеролагаў» (2014).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.