Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч (нар. 27 жніўня 1947, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Дзеці | Павел Уладзіміравіч Хадаровіч |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | нацюрморт |
Вучоба | |
Уплыў | Анатоль Васільевіч Бараноўскі |
Член у |
Нарадзіўся 27 жніўня 1947 года ў Слуцку. З другой паловы 1950-х гадоў жыве ў Мінску. Скончыў у 1967 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе — аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бараноўскага. У выстаўках удзельнічае з 1977 года[1].
У 1985—1989 гг. працаваў кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва СШ № 75 г. Мінска. У 1996—1997 гадах выкладаў на кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].
Працуе пераважна ў жанры нацюрморта. Яго творы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, нацыянальным характарам і каларытам, пабудаваным на згарманізаваных колеравых адценнях з перавагай серабрыстага, часам залацістага: «Хлеб», «Лён» (абодва 1987), «Народная скульптура», «Вясковы нацюрморт» (абодва 1988), «Травы майго дзяцінства» (1989), «Нацюрморт з яблыкамі», «На Каляды», «Слыннаму беларускаму вестуну прысвячаю», «Памяці Францыска Скарыны» (усе 1990), «Нацюрморт з сотамі» (1991), «Бацькава скрыпка» (1998). «Лета», «Старадрукі» (абодва 2000), «Нацюрморт з клубніцамі і шыпшынай» (2001), «Вясна. Вясковы нацюрморт» (2003)[2].
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, шэрагу іншых дзяржаўных, грамадскіх і прыватных збораў рэспублікі і іншых краін[1].
Мае сына Паўла (нар. 1987), таксама мастака.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.