вучоны ў галіне фізіялогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мікалаевіч Калюно́ў[1] (руск.: Калюнов Владимир Николаевич; нар. 11 сакавіка 1934, Іванава) — вучоны-фізіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).
Уладзімір Мікалаевіч Калюноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Бацька | Мікалай Міхайлавіч Калюноў |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Іван Андрэевіч Булыгін |
Партыя | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў горадзе Іванава (сучасны адміністрацыйны цэнтр Іванаўскай вобласці Расіі). Сын М. М. Калюнова[2]. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. У 1949 годзе сям’я Калюновых пераехала ў Мінск, дзе Уладзімір Мікалаевіч скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. У 1958—1960 гг. працаваў ўрачом Абласнога ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў горадзе Маладзечна, загадчыкам кабінетам функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў Мінску[2]. З 1960 года У. М. Калюноў у Інстытуце фізіялогіі акадэміі навук БССР на пасадзе малодшага навуковага супрацоўнікам, дзе ў 1965 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР І. А. Булыгіна абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К анализу рецепторной функции некоторых экстрамуральных ганглиев вегетативной нервной системы»[2]. У 1966—1975 гг. на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Электрофизиологический анализ афферент-ных систем симпатических ганглиев»[2] і да 1977 года ўзначальваў кафедру фізіялогіі жывёл і чалавека ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1977 годзе вучоны вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі, дзе да 1998 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй патафізіялогіі нервовай сістэмы.
З 1998 па 2003 гад У. М. Калюноў працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дзе займаў пасады загадчыка кафедрай анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, потым прафесара. У 2006 годзе зноў вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, займаў пасады загадчыка лабараторыяй, вядучага навуковага супрацоўніка, з 2011 года — галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі нейрафізіялогіі[2].
У. М. Калюнову належаць навуковыя працы па фізіялогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы, даследаванні па біясінтэзу, механізмам дзеяння фактара росту нервовай тканкі, яго ўздзеянню на развіццё і дыферэнцыяцыю сімпатычных нейронаў і міжнейронныя сувязі, ролі эндагенных пептыдаў ў марфагенэзе арганізма ў стадыі развіцця і інш. Распрацаваў эксперыментальныя мадэлі, якія даюць магчымасць вывучаць адаптыўны гамеастаз. Пад яго кіраўніцтва абаронены 10 кандыдацкіх і 2 магістрскія дысертацыі, шэраг дыпломных праектаў[2].
Аўтар 337 навуковых публікацый, у тым ліку 5 манаграфій і 137 артыкулаў[2]. Адзін з аўтараў шэрагу патэнтаў[3].
Член Вучонага Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новости медико-биологических наук», Праўлення Беларускага таварыства фізіёлагаў і старшыня Праўлення яго Мінскага гарадскога аддзялення[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.