ваенны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мартынавіч (Міхайлавіч) Азін (лат.: Voldemārs Āziņš; 26 верасня 1895 — 18 лютага 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, камдыў.
Уладзімір Мартынавіч Азін | |
---|---|
лат.: Voldemārs Āziņš | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1920[1] (24 гады) |
Месца смерці |
|
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Гады службы | 1916—1920 |
Званне | займаў пасаду начдыва |
Камандаваў | 28 дывізія |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Мартынавіч Азін нарадзіўся ў вёсцы Мар’янава Полацкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і. Латыш. З адзнакай скончыў Полацкае гарадское вучылішча[2], з 1911 працаваў рахункаводам на фабрыцы ў Рызе, з 1915 года працаваў у Полацку[2]. У 1916 годзе быў мабілізаваны[2]. Удзельнік Першай сусветнай вайны, радавы.
У студзені 1918 года прызначаны камандзірам латышскага камуністычнага атрада[2]; затым у Вятцы фармаваў атрады Чырвонай Гвардыі[2]. Улетку 1918 года ў Вятцы У. М. Азін уступіў у РКП(б), быў прызначаны камандзірам батальёна 19-га Уральскага палка[2]. Неўзабаве полк увайшоў у склад 2-й арміі. У складзе 2-й арміі 19-ы Уральскі полк вёў баі на Казанскім кірунку, змагаўся з белагвардзейцамі і белачэхамі[2]. Пасля першых баёў Уладзімір Мартынавіч быў прызначаны камандзірам Арскай групы, якая ва ўзаемадзеянні з часткамі 5-й арміі 10 верасня 1918 года ўзяла Казань[2].
Пасля гэтага У. М. Азін быў прызначаны камандзірам 2-й зводнай дывізіі, якая вяла баі з паўсталымі супраць улады бальшавікоў працоўнымі і сялянамі ў Прыкам’і. У баях за Іжэўск[2] Уладзімір Мартынавіч праявіў асабістую храбрасць: у адказны момант бою ён асабіста павёў чырвонаармейцаў у бой. За гэты бой і за ўзяцце Іжэўска (гэта значыць, падаўленне паўстання рабочых і сялян) Азін першым з чырвоных камдываў быў ганараваны ордэна Чырвонага Сцяга.
У канцы лістапада 1918 года дывізіі У. М. Азіна (Жалезнай Азінскай[2]) быў прысвоены парадкавы нумар 28, і яна ўвайшла ў склад 2-й арміі[2].
У пачатку 1919 года дывізія Азіна ваявала на Усходнім фронце супраць войскаў А. В. Калчака. Спачатку на баку белагвардзейцаў была перавага, і Чырвоная Армія была вымушана адступаць. Яна зламала супраціў белагвардзейцаў на кірунку Чарнушка — Сарапул, а затым перайшла ў наступ на галоўныя гарады Сярэдняга Урала. Жорсткія баі ішлі ў раёне пасёлка Куеда.
У маі 1919 года Чырвоная Армія перайшла ў наступ. Галоўны ўдар нанесла 28-я дывізія пад камандаваннем У. М. Азіна. У ходзе наступлення дывізія ўзяла гарады Сарапул, Агрыз і Ялабуга. 15 ліпеня 1919 года 28-я дывізія сумесна з іншымі часткамі 2-й арміі авалодала Екацярынбургам. Неўзабаве 2-ю армію перакінулі на поўдзень для барацьбы з Дзянікіным[2]. 28-я дывізія ўвайшла ў склад 10-й арміі і вяла баі на Царыцынскім кірунку. Азін быў у гэтых баях паранены ў руку, але ў шпіталі недалячыўся і вярнуўся ў дывізію.
У лютым 1920 года 28-я дывізія фарсіравала раку Маныч[2]. 17 лютага камдыў У. М. Азін з камісарам Стэльмахам і групай разведчыкаў выехаў верхам на перадавыя пазіцыі для вызначэння становішча і рэкагнасцыроўкі. Падчас агляду мясцовасці яны сутыкнуліся з групай белаказакаў. Сыходзячы ад пагоні, Азін адстрэльваўся з рэвальвера, але пры скачку праз невялікі равок у каня лопнула папруга, і Азін упаў. Па адной з версій Уладзімір Мартынавіч Азін быў забіты казакамі пры спробе ўзяць у палон, па іншай версіі — пасля катаванняў пакараны ў станіцы Ціхарэцкая[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.