From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Ільіч Канановіч (нар. 15 снежня 1964, Клецк, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).
Уладзімір Ільіч Канановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1997) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2016, 2017) |
Нарадзіўся 15 снежня 1964 года ў Клецку[1].
Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1994 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1991—2004 гадах — навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
Стажыраваўся ў 2003 годзе Інстытуце нямецкай гісторыі ў Гётынгене, у 2004 і 2006 гадах — у Цэнтры гістарычнай антрапалогіі сярэднявечнага Захаду і Школе вышэйшых сацыяльных даследаванняў у Парыжы[1].
У 1996 годзе аспірантуру на факультэце медыевістыкі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дыпламатыя Вялікага княства Літоўскага ў 1480 — першай чвэрці XVI ст.: Адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім і Крымскім ханствам»[1].
У 2005—2006 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. З 2007 года — дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка[1].
Даследуе міжнародныя адносіны ва Усходняй Еўропе ў позняе сярэдневякоўе, гісторыю ідэй і ўяўленняў у сярэдневякоўі, праблемы гістарычнай антрапалогіі, гісторыю арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага. Спецыяліст па гісторыі дыпламатычных адносін Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам у канцы XV — першай чвэрці XVI стагоддзяў, гісторыі Клецкай бітвы 1506 года[1].
Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2016, 2017). У 2017 годзе у намінацыі «Найлепшая манаграфія па гістарычных навуках» за працу «Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне» (Смаленск, 2017).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.