Угліцкае вадасховішча

вадасховішча ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Угліцкае вадасховішча (руск.: У́гличское водохрани́лище) — вадасховішча руславага тыпу на рацэ Волга, размешчанае ў межах Угліцкага раёна Яраслаўскай вобласці і Кімрскага, Калязінскага і Кашынскага раёнаў Цвярской вобласці. Створана ў 1939 годзе ў сувязі з пабудовай Угліцкай ГЭС ва Углічы. Вадасховішча выкарыстоўваецца для энергетыкі, суднаходства, рыбалоўства, а таксама для водазабеспячэння. На берагах размешчаны раённыя цэнтры Калязін і Кімры, пгт Белы Гарадок і мноства сельскіх населеных пунктаў.

Хуткія факты Угліцкае вадасховішча, Вышыня над узроўнем мора ...
Угліцкае вадасховішча
Вышыня над узроўнем мора 113 м
Даўжыня 146 км
Плошча вадазбору 60 000 км²
Год напаўнення 1939
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Угліцкае вадасховішча руславага тыпу, выцягнутае на 146 км, ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. Вышыня над узроўнем мора — 113 м. Плошча вадазбору — 60 000 км².

Зноскі

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.