From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамара Аляксандраўна Дубкова (13 студзеня 1936, г. Полацк) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
Тамара Аляксандраўна Дубкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музыказнавец, музычны крытык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыла ў 1958 годзе Беларускую кансерваторыю па класе тэорыі музыкі, у 1959 годзе па класе фартэпіяна. У 1959—1992 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1961 года.
Даследуе жанравыя, стылёвыя асаблівасці сучаснай беларускай музыкі, ладавыя, меладычныя сістэмы народных песень і іх увасабленне ў творчасці беларускіх кампазітараў («Новыя тэндэнцыі ў беларускай музыцы 70—80-х гг.», 1993; «Беларуская сімфонія», 1974). На падставе больш чым 10 тыс. узораў даследавала (з Л. М. Салавей) жанр балады як асобную музычна-паэтычную стылявую з’яву ў беларускім фальклоры («Балады», кн. 1—2, 1977—1978). Выступае як музычны крытык. Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Жыцця вымярэнні» (1983), «Мая васьмідзясятая восень» (2001), «Дзесяць споведзяў» (2002), фільма-оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова (1984), радыё і тэлеперадач. Адзін з аўтараў кнігі «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 2, 4; 1993, 1997).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.