From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэарэ́ма Ба́еса — адна з асноўных тэарэм тэорыі імавернасцей, якая дазваляе падлічыць умоўную імавернасць падзеі пры выкананні іншай, статыстычна звязанай з ёй падзеі. Названа ў гонар Томаса Баеса.
Калі — поўная група падзей і ўсе , а — падзея, якая таксама адбываецца з дадатнай імавернасцю, то[1]
Згодна з тэарэмай множання імавернасцей
Адсюль праз формулу поўнай імавернасці вынікае, што
Падзеі можна інтэрпрэтаваць як гіпотэзы, — вынік нейкага выпрабавання. Імавернасці — апрыёрныя (вядомыя або меркаваныя яшчэ перад выпрабаваннем) імавернасці гіпотэз . Імавернасці — апастэрыёрныя (вылічаныя пасля выпрабавання) імавернасці. Такім чынам, тэарэма Баеса дазваляе вылічыць апастэрыёрныя імавернасці гіпотэз праз іхнія апрыёрныя імавернасці і ўмоўныя імавернасці [1] .
Няхай маецца дзве скрыні з шарамі. У першай скрыні 9 белых шароў і 1 чорны, а ў другой скрыні 9 чорных шароў і 1 белы. Спачатку выпадкова выбіраецца адна са скрынь, пасля з яе дастаецца шар (у кожнага шара, як і ў кожнай скрыні, імавернасці выбару роўныя паміж сабой). Вядома, што ў канцы працэдуры быў выбраны чорны шар. Патрабуецца знайсці імавернасць таго, што шар даставаўся з першай скрыні.
Увядзём наступныя абазначэнні:
З умовы задачы вядомыя апрыёрныя імавернасці . З колькасці белых і чорных шароў у кожнай скрыні можна падлічыць умоўныя імавернасці , . Патрабуецца знайсці апастэрыёрную імавернасць — імавернасць выбару першай скрыні, калі вядома, што выняты шар быў чорным.
Скарыстаем тэарэму Баеса:
Можна падлічыць і апастэрыёрную імавернасць другой гіпотэзы:
Такім чынам, перад эксперыментам абедзве гіпотэзы мелі роўную імавернасць (апрыёрныя імавернасці роўныя , няма падстаў аддаваць перавагу той ці іншай гіпотэзе). Карыстаючыся вынікамі эксперыменту (выманне чорнага шара), мы абнавілі нашую ўпэўненасць у тым, якая з гіпотэз насамрэч адбылася (у другой гіпотэзы апастэрыёрная імавернасць вышэй, чым у першай). Такая працэдура ляжыць у аснове статыстычнага метаду баесавага высноўвання .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.