From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыпапамер H0 (вымаўляецца «Ха-Нуль», ням.: "Halb Null") — адзін з папулярных тыпапамераў у чыгуначным мадэлізме. Ён адпавядае маштабу 1:87 пры мадэльнай шырыні нармальнай каляіны 16,5 мм (рэальная шырыня 1435 мм). Досыць часта, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША, сустракаецца цалкам літарнае пазначэнне таго ж тыпапамеру HO.
Назва тыпапамеру паходзіць ад нямецкага «палова нуля», бо ў пачатку 20 стагоддзя найболей распаўсюджанымі ў Еўропе былі мадэлі маштабу 1:45(Тыпапамер 0) з шырынёй каляіны 32 мм, а мадэлі H0 былі прыблізна ў два разы меншыя.
У 1922 годзе нямецкая фірма Bing, якая выконвала замовы для брытанскай кампаніі Bassett-Lowke, прадставіла «настольную чыгунку» з шырынёй каляіны 16,5 мм. Ідэя стварэння новага маштабу зыходзіла ад галоўнага канструктара фірмы Bassett-Lowke Генры Грынлі. Пасля эканамічнага крызісу 30-х фірма Bing перажывала эканамічныя цяжкасці і згалела. Яе былыя супрацоўнікі арганізавалі фірму Trix, якая працягнула распрацоўкі ў гэтым кірунку, і ў 1935 годзе быў выпушчаны набор пад назвай Trix-Express, памер якога пазначаўся 00 («нуль-нуль»). У тым жа годзе фірма Märklin таксама выпусціла сваю чыгунку ў дадзеным тыпапамеры. Паступова тыпапамер станавіўся ўсё больш папулярным у Еўропе і Амерыцы. У 1949/50 ён атрымаў сваё сённяшняе пазначэнне H0.
Паралельна ў Вялікабрытаніі існуе тыпапамер 00, які таксама выкарыстоўвае каляіну 16,5 мм, аднак мае маштаб 1:76. Дадзены тыпапамер з'яўляецца асноўным у Вялікабрытаніі і Ірландыі.
Сёння дзель сусветнага рынка тыпапамеру H0 складае прыкладна 80 %.
NEM 010 усталёўвае наступны набор каляін для H0 (для мадэлявання звычайнай і вузкакалейнай чыгункі ў адным тыпапамеры):
Пазначэнне | Прататып | Мадэльная шырыня | Рэальная шырыня | Нататкі |
---|---|---|---|---|
H0 | Нармальная каляіна, 1435 мм | 16,5 мм | 1435 мм, 1520(1524) мм 1250-1700 мм |
|
H0m | Метровая каляіна, 1000 мм | 12 мм | 1000 мм 850-1250 мм |
Пазначэнне паходзіць ад ням.: Meterspur. Іншыя варыянты: HOn3-1/2 (Пазначэнне паходзіць ад англ.: narrow 3.5') |
H0e | 750 мм | 9 мм | 650-850 мм, часта 600 і 610 мм | Іншыя варыянты: HOn30 (ЗША, пазначэнне паходзіць ад англ.: narrow 30") |
H0i | 600 мм | 6,5 мм | 500-650 мм | Іншыя варыянты: H0f (Пазначэнне паходзіць ад ням.: Feldbahn), HOz (ЗША, бо каляіна тыпапамеру Z) |
NEM Normenblatt 010 — Maßstäbe, Nenngrößen, Spurweiten (PDF)(нямецкая мова)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.