Тхімпху
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тхімпху (дзонг-кэ: ཐིམ་ཕུ་, тыб.: ཐིམ་ཕུག་) — горад, сталіца тыбецкага каралеўства Бутан, насельніцтва 98676 (2005), знаходзіцца на вышыні 2320 м над узроўнем мора, на рацэ Ванг Чху, цэнтр кіраўніцтва, парламента і органаў выканаўчай улады. Да пераезду караля Джыгме Дорджы Вангчука з Пунакхі быў невялікім паселішчам. У горадзе знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы, арганізацыі ААН для дапамогі развіццю краіны.
Горад
Тхімпху
ཐིམ་ཕུ
| ||||||||||||||||||||
Крэпасць Ташычо-дзонг пабудавана ў XIII стагоддзі як манастыр, адрэстаўравана ў 1960-х гадах, з 1952 тут месціцца кіраўніцтва краіны. Улетку тут таксама знаходзіцца рэлігійны лідар краіны Джэ Кенпо. Кароль (Джыгме Сінг’е Вангчук) таксама мае свой працоўны кабінет.
Палац Дэчэнчолінг, афіцыйная рэзідэнцыя караля, знаходзіцца на поўнач ад Тхімпху, недалёка ад сталіцы знаходзяцца манастыры Сімтокха-дзонг, Чэры.
У горадзе знаходзіцца таксама Нацыянальная бібліятэка Бутана.
Тхімпху з’яўляецца рамесна-гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага рэгіёна. Развіты, галоўным чынам, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з іншымі раёнамі краіны, а таксама Індыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.